Подробная информация:
Аляксей Трахімчык проживает в городе Ивье, Беларусь. Родной город - іуе. Семейное положение Аляксея: не женат. Из открытых источников получены следующие сведения: информация о высшем и среднем образовании, карьере, службе в армии.
Аляксей пишет о себе:
За намі – на права!
Бліжэйшыя часы Беларусі — гэта часы зьменаў, бо жыць па старому, “стабільнаму” ужо папросту немагчыма. Дзеля утрыманьня сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, улада, “сеўшы на шпагат”, намагаецца максімальна скарыстоўваць як усходні, так і заходні вектар зьнешняй палітыкі, выманьваючы рознымі хітрыкамі ўсё новыя палёгкі і крэдыты. Трэба прызнаць, што граючы на супярэчнасьцях між буйнымі геапалітычнымі гульцамі, у яе, некаторы час, можа атрымоўвацца здабываць пэўныя дывідэнты, але, вядома, гэта ўсё да часу. У гэтым рэчышчы трэба разглядаць і т.зв. беларуска-еўрапейскае зьбліжэньне, якое не зьяўляецца зьменай каштоўнасных арыентыраў улады, а ўсяго толькі чарговая спроба захаваць уласную трываласьць. Таму не варта спадзявацца на палітычныя зьмены праз ўнутраную эвалюцыю “па просьбам ЕЗ”, паводзіны ўлады і заявы пра дыялог “без пасярэднікаў” яскрава сьведчаць наколькі беларускі рэжым гатовы да ўнутраных зьменаў, калі размова заходзіць нават пра дробныя саступкі неабмежаванай улады. Таксама няма спадзеваў і на класічную апазіцыю.
Але зьмены непазьбежныя і яны адбудуцца хутка, бо эканоміку, ў адрозьненьні ад палітыкі, цяжка ўтрымоўваць рэпрэсіўнымі крокамі і тое, што яшчэ ўчора з гонарам называлася беларускім эканамічным цудам ды нябачным вынаходніцтвам сёньня парахнее на вачох.
Менавіта таму ў бліжэйшы час паўстане пытаньне далейшага лёсу і самавызначэньня беларускага народу. І тут галоўнае пытаньне для нас, беларускіх правых, як і кім будзе скарыстаны гэты момант, ці не ўпусцім мы свой гістарычны шанец, у тым ліку і на аднаўленьне ўласнага геапалітычнага статусу ў рэгіёне.
Варта адзначыць і тое, што нават за часы аўтарытарнага 15 гадовага неасавецкага рэжыму, нягледзячы на прапаганду на дзяржаўным узроўні ідэяў зьліцьця ў “брацкіх абдымках” з усходнім суседам і т.зв. усходнеславянскага панславізму, абсалютная бальшыня нашых суайчыньнікаў успрыняла беларускую дзяржаўнасьць як дадзенасьць, а яе незалежнасьць як важкую каштоўнасьць. Трэба прызнаць, што гэта сталася ў пэўнай ступені дзякуючы сацыяльна- эканамічнай палітыцы беларускай улады, якая спадзеючыся ўсёж такі патрапіць у Крэмль, з аднаго боку - душыла ўсё нацыянальна-незалежніцкае, а з іншага, захоўвала сякі - такі дабрабыт і ўзорны парадак ва ўласным доме, як прыклад для расейскага грамадства з савецкай настальгіяй і таталітарна-імперскай ментальнасьцю.
Але зараз мы маем канкрэтны вынік – пранезалежніцкія настроі пераканаўчай бальшыні беларускага грамадства. І сёньня, нягледзячы на праблемы з крызісам і апетыты шавіністычна - ліберальнай Расеі, большасьць беларусаў гатовая і надалей падзяляць са сваёй Радзімай яе гістарычны шлях. Менавіта цяпер наша Нацыя аб’яднана на падмурку асноўнай каштоўнасьці – Рэспублікі Беларусь, і ўсьведамляе вартасьць уласнай незалежнай дзяржавы. І мы, беларускія “правыя”, а не толькі нацыянальна “безаблічныя” ўлады мусім скарыстоўваць гэтае дасягненьне.
Але, каб народ не паддаўся крызіснай роспачы і адчуў сваё нацыянальнае адзінства ў час выпрабаваньняў - палітычных межаў і пашпартнага грамадзянства недастаткова, патрэбна лучнасьць і салідарнасьць па розных кірунках, якія бы зьнітоўвалі нацыянальны арганізм у адзінае цэлае. Гэта тое, што б і адначасова з’яўлялася яго імунітэтам супраць разнастайных дэструктыўных уплываў звонку.
Па першае - гэта нацыянальная ідэя, якая бы тлумачыла Нацыі гісторыю і патрэбу яе існаваньня на гэтай зямлі і надавала лягічны сэнс яе памкненьням і перспектывам. Гэта і нашая культура, мова, гісторыя, сымболіка, традыцыі, вера, усё тое, што фармавалася пакаленьнямі продкаў і што мы мусім перадаць нашчадкам. Гэта таксама і годнае шанаваньне нашай спадчынны, памятных месцаў і герояў сваёй Айчыны.
Агучаныя фактары вельмі важныя для фармаваньня адзінства нашага народу і паспрыяюць прыняцьцю ім трывалых каштоўнасьцяў, а таксама умацаваньню нацыянальнага сьветапогляду.
Усё пералічанае вышэй мае кансэрватыўныя ідэя, якая мэнтальна і падсьвядома блізка
Интересы Аляксея:
гісторыя палітыка ідыялогія
Аляксей Трахімчык живет здесь:
* Фактический адрес проживания определен с точностью до города: Беларусь, Гродненская область, Ивье.