Подробная информация:
Слава Корань проживает в городе Минск, Беларусь. Родной город - Менск. Рожден в год Овцы по китайскому гороскопу, знак зодиака Стрелец. В настоящий момент Славе 70 лет, женат. Из открытых источников получены следующие сведения: информация о высшем и среднем образовании.
Слава пишет о себе:
Беларускі рок-музыкант, нарадзіўся ў Пскове ў сям'і настаўніцы і лекара. Скончыў школу №30 у Менску, потым факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Менскага радыётэхнічнага інстытута па спэцыяльнасьці «аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня».
Вучыўся граць на фартэпіяна ў музычнай школе №1 у Менску (1962—1969), але зразумеў, што фартэпіяна яму не даспадобы і пераключыўся на гітару. У 1968 годзе пачаў граць у школьнай групе, працягнуў музычныя экспэрымэнты ў РТІ. У 1981 годзе заснаваў гурт «Ліфт», які выступаў ў менскім кафэ «Мэрыдыян» пад «дахам» арганізацыі «Арыентыр». У той час у Менску было толькі тры кавярні, дзе гралі жывыя групы: «Мэрыдыян», «Сузор'е» і кавярня Беларускага палітэхнічнага інстытуту.
У 1982 годзе стаў гітарыстам групы «Студыя 7» — гурту Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які ў 1984 годзе стаў называцца «Бонда».
Сыйшоў з «Бонды» ў 1988 годзе разам зь Сяргеям Краўчанкам і Валерам Цініцкім і зь імі, а таксама Фэліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем стварыў гурт ULIS, у якім грае дагэтуль.
У 1993 годзе адбыўся раскол гурту, падчас якога з ULIS cыйшлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла навакольле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.
Жанаты, мае сына. Шчасьлівы чалавек.
крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org
----------------------------------------------------------
----------------------------------------------------------
Слава Корань живет здесь:
* Фактический адрес проживания определен с точностью до города: Беларусь, Минск, Минск.