Подробная информация:
Uladzimir Adamchyk проживает в городе Минск, Беларусь. Родной город - Мінск. Рожден в год Собаки по китайскому гороскопу, знак зодиака Весы. В настоящий момент Uladzimir 67 лет, женат.
Uladzimir пишет о себе:
Адам ГЛОБУС, сапр.: Уладзімі́р Вячасла́вавіч АДА́МЧЫК (нар. 29 верасня 1958, горад Койданава [Дзяржынск]), беларускі пісьменнік, мастак, выдавец,
Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. З 1959 жыве Мінску. Скончыў педагагічнае адзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком–афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Крыніца-Родник» (з 1987). Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва "Сучасны літаратар"). Заснавальнік Таварыства маладых літаратараў "Тутэйшыя" (1986-1990). Член СП СССР (з 1988), СП БССР (з 1989)
Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары» (2006), "Казкі" (2007) «Convolutus», "Замак" (2008). Публікаваўся ў складзе зборнікаў «Тутэйшыя» (зборнік твораў удзельнікаў Таварыства «Тутэйшыя», 1989), «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх паэтаў, 1996).
Вершы і апавяданні А. Глобуса перакладзены на асноўныя мовы свету, а таксама на асяцінскую і каталонскую, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расіі («Оборотни» (1991), «Demonokameron» (1993), «Лирика by» (выбраныя паэтычныя і празаізныя творы ў рускім перакладзе, 2007)).
Uladzimir Adamchyk живет здесь:
* Фактический адрес проживания определен с точностью до города: Беларусь, Минск, Минск.